epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Антаганісты

Кажуць, розум і пачуцці

Памірыць не ўдасца.

О, пачуцці — кроплі ртуці,

Іх уловіш?

Трасцу!

 

Розум ім зайздросціць ўсё-ткі,

Ёсць жа гулі, святы.

Чалавечы век кароткі,

Стрыманасць, як краты.

 

І жывуць ў адной асобе

Два...

Не, Янус нейкі!

Ды здароўе ўсё ж хваробе

Вынаходзіць лекі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.