epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Аплакванне зімы

Зіму аплаквае

яе апошні дзень

Адлігай і падталасцю на стрэхах.

А гурба пад акном,

як дзед-гарбень,

Згарбела яшчэ больш.

ёй не да смеху.

 

Ажылых верабейчыкаў базар

Раптоўна пазванчэў,

прачнуўся зрання.

І сонейка паласкавелы шар,

Здавалася, чакаў

з вясной спаткання.

 

Павесялеў, памаладзеў абшар,

Ды затаіўся люты белабокі.

Зіма — не папяровы каляндар.

Яна й сакавіку змарозіць шчокі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.