epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошні блін

Надыдзе дзень —

Завершу мітусню,

І перастану на зямлі міражыць.

Я выйду —

Ціха дзверы зачыню,

І мала хто пачуе і заўважыць.

 

Так адыходзім мы —

Не я адзін,

Дарога ў нікуды для ўсіх прамая.

У нас ва ўсіх —

Такі «апошні блін»,

Ён камяком жыццё перакрывае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.