epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошні блін

Рабіў, што мог...

Ды і зрабіў што мог.

Што можна ўзяць яшчэ

з жыцця майго?

Цяпер мне, сэрца падкажы

Ці Бог —

Куды ісці? Імкнуцца да чаго?

 

Жыццё — цішэй, цішэй,

ледзь ловіць слых,

Палёт душы —

усё ніжэй, ніжэй.

Ці шмат дадаць магу

ў апошні штрых,

Які мне папярэдніх даражэй?

 

Такой праблемы раб —

не я адзін,

Пры развітанні

кожны з ёй знаём:

Галоўны клопат,

каб апошні блін

Не стаў у горле твораў камяком.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.