epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошні рубеж

Прыйшоў улегцы я у сёння —

з сэрцам чулым

Астатняе, што меў,

губляў па свеце я.

Блакіт вачэй маіх

застаўся у мінулым,

там недзе, між гадоў,

і маладосць мая.

 

Вярнуцца б мне туды

з сучаснасці-аблогі,

Ды тое, што згубіў,

нязмененым знайсці.

Але ў той лепшы час

няма, на жаль, дарогі,

І нават каб была,

не хопіць сіл дайсці.

 

Апошні мой рубеж —

ні ўперад, ні вярнуцца,

Адвечны свой напой —

атруту думак п’ю.

Душой бы да душы

ласкава прыхінуцца —

Як той раскуты конь,

няўпэўнена стаю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.