epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошняе прыму

Усім нам хочацца знайсці

Прытулак шчасця чалавечы.

Нас ацяжарваюць ў жыцці

Спакусы, зайздрасць, грошы, рэчы.

 

Мы абрастаем пакрысе

Усім, што трэба і не надта.

І гэта па жыцці нясем

Перазапашаныя сквапна.

 

І я калісьці — сведка Бог,

На хлеб разжыўся, і да хлеба,

І абжываўся ўсім, чым мог,

Пакуль жывы — ва ўсім патрэба.

 

Усё, што даў Гасподзь майму

Жыццю, я не вазьму ў дарогу.

Цяпер апошняе прыму,

Ў адзін канец білет — да Бога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.