epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошняе слова

Узлёты, падзенні, вяршыні, дарогі,

Усё, што пражыў — за спіной.

З якіх бы трыбун я ні чуў маналогі —

Апошняе слова за мной.

 

Інтрыгі, нападкі, адкрыта, з засады

Гучалі фальшывай струной.

Прабачце, парады, законы, загады —

Апошняе слова за мной.

 

І толькі на могілках, пры развітанні,

Ў свой час над маёю труной,

Апошняга слова — другое гучанне,

Бо слова, на жаль, не за мной.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.