epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апошняе жаданне

Надыдзе хутка развітанне

І не паспею азірнуцца...

Маё апошняе жаданне —

З нашчадкамі не размінуцца.

 

Каб быў ён запатрабаваны

І ў час пазасучасны, новы,

Мой жывапісны, вершаваны,

Мой празаічны том жыццёвы.

 

Інакш — жыццё не адбылося

І будзе, позна альбо рана

Душы бязмежнай шматгалоссе

У доле часу пахавана.

 

Святое твораў прызначэнне —

Прайсці праз «моды», час, нягоды,

Каб словы, як вясной насенне,

Пусцілі ў будучыні ўсходы.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.