epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апраўданне

О, грэшны свет людзей адроду,

Хоць грэх — брыда ўсяму святому.

Мне грэх прыносіць асалоду,

Калі не чыніць зла нікому.

 

Свет выхаваў мяне — я грэшны,

Жывеш з ваўкамі, вый па-воўчы.

І бачыць мне «бязгрэшных» смешна —

Крутых, прыўладных, грэшных тройчы.

 

Я грэшны й не хаваю гэта,

Грэх — спадарожнік мой нязменны

Пачаўся грэх спачатку века,

Грашаць ўва мне Адама гены.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.