epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Апраўданыя надзеі

Як шмат разоў хадзіў па баразне

За плугам я, за конікам прысталым.

Даводзілася коніку і мне

Ад стомы уратоўвацца прывалам.

 

Куру, бывала я, а конь скубе —

Хвіліна-дзве, зноў трэба напінацца.

Хоць мы, здаецца, кожны па сабе,

Ды не, адной упрэжаныя працай.

 

Эх тыя, пяцьдзясятыя гады,

Захамутаны кожны быў тым часам.

Ні тэхнікі, ні трактара тады —

Прынука і кульгавыя калгасы.

 

Ніводнага не памятую дня,

Без плуга, без касы, сяўбы і пашы.

Уся была надзея на каня,

І конік апраўдаў надзеі нашы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.