epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Аптымізму — глыток

Аптымізму — глыток,

Да і той з гарчынёй.

Што, зямляча-браток,

Нарабілі з табой?

 

Гінем горш, чым ад куль,

І не бачым бяды.

Быццам мы — ніадкуль

І брыдзём нікуды.

 

Быццам ёсць мы і не,

Быццам будзем і не.

Жах у заўтра глядзець —

Аж мароз па спіне.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.