epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Арэна

Павалюся, як бык на карыдзе,

Дзе без ліку людзей. Ён — адзін.

Павалюся — ніхто не падыдзе,

Не заўважаць, затопчуць у блін.

 

Павалюся — і нечыя боты

Мне на грудзі, на горла, на лёс.

Будуць смачна «травіць» анекдоты

Нада мной, смеючыся да слёз.

 

Час віхурыць няспынна, нязменна,

Крок — і ноч, наўздагон — успамін...

Людзі, крыкі, забава — арэна,

Акрываўлены бык. Ён — адзін.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.