epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Арган стыхій

І зноў заплакаў дождж,

Па кім, Бог мой?

Прыкмета ёсць — і усё ж

He веру ёй.

 

А вецер за акном,

Як плач сірот.

Такое перад сном —

На сэрцы лёд.

 

To стогне, то гудзе

Арган стыхій,

He дзецца анідзе —

І сон ніяк ні йдзе,

Хоць сам завый.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.