epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Арытмія падзей

Завіруха гісторыі

круціць людзей,

Горш, чым шторм,

тройчы дзевяцібальны.

Мешаніна жыцця,

арытмія падзей

Лёс у кожнага —

непрадказальны.

 

Мы грыземся й сябруем,

лагодзім і кпім,

То лагчына жыцця,

то пагоркі.

Мы, свой крыж несучы,

больш пад ногі глядзім,

Чым на неба,

на сонца,

на зоркі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.