epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ашчэр аўчаркі

Вайна, бяда, пажары,

Крывавы, страшны час.

Фашысцкія пачвары,

Нямецкія аўчары

Знішчалі, грызлі нас.

 

Шукалі нашай згубы,

Пакуты неслі, смерць,

Але зламалі зубы

Аб абаронцаў цвердзь.

 

А сёння што? Ўжо ўнукі

Ікластых тых аўчар

Да зброі цягнуць рукі,

Каб напладзіць ахвяр.

 

З высокае трыбуны

Ухвальваецца зло.

Знішчаюць ген імунны —

Такое ўжо было.

 

Зноў хтосьці ненажэрна

Чужы глынуў бы плод.

Зноў пазіраюць жэрлы

Гарматаў на ўсход.

 

І заклікам ваенным

З-за Рэйна чуем: «Гут!»

О, Гітлераўскім генам

Далёка не капут.

 

Распялі памяць шпарка

У часе на крыжы.

І зноў ашчэр аўчаркі

Мы бачым з-за мяжы.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.