epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Асцерагайцеся

Асцерагайцеся шалёнага сабаку,

Хоць ён хвастом віхляе памяркоўна.

Ён хутка ператворыцца ў кусаку,

Параніць агрэсіўна і раптоўна.

 

Ён можа падысці зусім маўкліва,

Нібыта сябар, ды ўгрызне рашуча.

А калі брэша — быццам, незласліва,

Кусаецца затое, ой балюча.

 

Тады ўжо — ратавальныя уколы,

Ды не заўсёды можна ўратавацца.

Ад гэтай небяспечнае жывёлы

Жадана на адлегласці трымацца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.