epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Асяні і блаславі

Над маёй калыскай-вёскаю,

Над магілаю бацькоў

Разнябесь, Матуля Боская,

Святакрылены Пакроў.

 

Галасы тут продкаў чуюцца,

Душы ў высях, над зямлёй.

Пад пакровам хай утуляцца

І пад ласкаю тваёй.

 

Памяць сэрца непахісная,

У душы яна, ў крыві.

Маці светлая, прачыстая,

Родны кут мой блаславі!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.