epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Асобы

Як золата, асобы

Бываюць рознай пробы.

Ёсць класікі — тытаны,

Наш гонар ўшанаваны.

 

Нямала і сучасных

Паэтаў першакласных.

Нясе і проза слова

Высока, паспяхова.

 

Бярэ на ўлік асобы

Дзяржава ўсе асобы

Чытач душой адданай

Да твораў іх з пашанай.

 

Быль сведчыць векавая,

Што іх няшмат бывае,

Больш тых, хто есь вантробы

І шчыміцца ў асобы.

 

Вось тут ужо пытальнік:

А ён хто, укладальнік?

Павінен быць ён значнай

Асобай — адназначна.

 

Інакш — асоба кожны,

Так і пакрыўдзіць можна

Асобаў, не так званых,

А творчасцю абраных.

 

Амбіцыёзнасць нашу

Астудзіць кніга часу,

Сам час — ён укладальнік

Не наш самаўхвальнік.

 

Нібыта ад хваробы,

Ад часу лжэасобы

Памруць, ім не вярнуцца,

Асобы ж застаюцца.

 

*

 

Ёсць і такі заробак

Праз золата-падробак.

Яно таксама ззяе,

Ды вартасці не мае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.