epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Асуджаны

Ледзь з’явіцца на свет дзіця,

Адразу ў плач,

Да чырвані сінюшнай,

заходзіцца ажно.

 

Сіпіць,

Хрыпіць,

Крычыць,

Нібыта ў лузе драч,

Хоць вушы затыкай.

З чаго б гэта яно?

 

Народзіны — і крык...

Чаму б не спаць? Чаму?

Спавітае, яно гвалтуе —

верць ды верць.

Прырода альбо Бог

падказваюць яму —

Хто нарадзіўся, той

асуджаны на смерць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.