epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Атруты зелле

А мана — салодкая спачатку,

Лёгка выпіваецца, да дна.

А як толькі вып’ем праўду-матку,

Нас падванітоўвае мана.

 

Кожны з нас даверлівы, на дзіва,

Апячэмся — потым зноў з нуля.

З асалодай п’ём напой хлуслівы,

Расцвярэзіць праўда нас пасля.

 

О, гэта мана, атруты зелле —

Пі, расперажыся, задарма.

Раз за разам: выпіўка — пахмелле,

Розум ёсць, то розуму няма.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.