epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ау-у!

Прасуюць грыбнікі лясы,

Пад мох з нажамі лезуць.

З адной рукі, з другой рукі,

Усё, што бачаць, рэжуць.

 

І мухамор адчуў жуду

Ад нешчаслівай долі.

Яго не зрэжуць на яду,

Затое падфутболяць.

 

Намотваю — а што з таго? —

Па лесе кіламетры.

Заходжу ў лес, іду з яго,

А ў кошыку — паветра.

 

А-у, лясы! А-у, бары! —

Гукаю сэрцам чулым.

Дзе вы, грыбкі, мае сябры? —

І чуецца: — Ў мінулым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.