epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Азалачу

(Эпітафія)

 

Мне будзе сніцца ў вечным сне

Жыццё,

Каханне,

Дом мой мілы.

І хтосьці ўспомніць пра мяне,

І вечны сон мой не міне,

І ціха стане ля магілы.

 

За гэта ўдзячнасць вам мая,

Жывіце ў шчасці і каханні!

Маўчанне — золата, і я

Усіх азалачу маўчаннем.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.