epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Азарт

Грыбны сезон яшчэ далёка,

А грыбнікоў, хоць пруд прудзі.

Па лесе гойсаюць з падскокам,

Пакоцяць з ног, таго й глядзі.

 

А што за твары!

Мой ты Божа,

З губою сціснута губа,

Адзін на аднаго варожа

Глядзяць ваўкамі з-пад ілба.

 

Калі ж схіліўся раптам нехта,

Быццам паправіць макінтош,

Другі яму — у адно месца

Гатовы садануць свой нож.

 

Тут — ліхаманкавы аўральчык

За кожным кожны наўздагон.

А ў Мінску — аттапыраць пальчык —

Культурныя: «мерсі», «пардон».

 

А ў лесе можна і па-свінску,

І без павагі, й на дыбы.

Як добра, што у нас, у Мінску,

Пакуль што не растуць грыбы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.