epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бачыць рады

Зноў з табой я,

Родны краю!

Тут душу я разняволю.

Прывітанне, дружа — гаю,

Прывітанне бор і поле.

 

І ледзь бачныя сцяжыны

Й прыдарожныя прысады,

Клён чупрынны, дуб былінны —

Як я ўсіх вас бачыць рады!

 

Колькі ўжо гадкоў мінула!

Колькі цяжкасцяў спаткана!

Вы ахоўваеце чула

Лёс мой, як і ваш, складаны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.