epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Баль зімы

Зіма, як наравісты конь,

Амаль што кожны дзень — інтрыгі.

Мароз пячэ, як той агонь,

Назаўтра смокча дзень адліга.

 

А потым хмараў чарната —

І сам святло настрою тушыш.

То — пад нагамі слізгата,

То — ледзь паўзці

па гурбах мусіш.

 

То — галавой у снег нырца,

То — галава пад аблівакам.

Зіма штукуе без канца,

Зіма спраўляе баль са смакам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.