epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Балючае з радасным

Жыццё — то адкрыта,

часцей — неўпрыкмет

Балючае з радасным

зводзіць, вянчае...

Вялікі сусвет —

безліч святаў і бед,

А сэрца маленькае ўсіх іх змяшчае.

 

І сэрца трапеча

да Суднага дня,

Хвалюецца да развітальнага ўдара...

А кажуць, што ёсць яшчэ сэрцы — браня.

Ці ж гэта жыццё з імі?

Боская кара.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.