epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бясцэнны скарб

Светлай памяці

Уладзіміра Содаля

 

Хоць ты пайшоў з жыцця,

не веру слову «быў».

Ты ёсць, ты будзеш побач жыццякрыла.

Лагойскую зямлю,

як маці ты любіў.

Яна цябе, як сына, й прытуліла.

 

З юнацтва скіраваў

душы ўзлёт круты.

Ты цешыў думкай нас

і «Родным словам».

І доследы твае, і кнігі,

гэта — ты.

Ты — і сумленне беларускай мовы.

 

Навыкрасаў ты шмат,

і шмат ты не паспеў,

Руплівы, заклапочаны, сумленны.

Ты аддаваў усё,

што ў шчырым сэрцы меў —

І гэты скарб тваёй душы — бясцэнны.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.