epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бясцэнны скарб

Памяці Уладзіміра Содаля

Хоць ты пайшоў з жыцця,

Не веру слову «быў»,

Ты ёсць, ты будзеш побач жыццякрыла.

Ты родную зямлю, як маці, палюбіў,

Яна цябе, як сына, прытуліла.

 

З юнацтва скіраваў душы узлёт круты,

Ты цешыў думкай нас і «Родным словам».

І доследы твае, і кнігі — гэта ты,

Ты — як само гучанне нашай мовы.

 

Ты шмат навыкрасаў,

Хоць многа не паспеў,

Руплівы, заклапочаны, сумленны.

Ты аддаваў усё, што ў шчырым сэрцы меў,

І гэты скарб душы тваёй — бясцэнны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.