epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бясконцасць

Бясконцасць сусвету не дзівіць тады,

Калі адчуваеш жыцця даўгавечнасць,

Калі лёсу ўласнага зоркі-гады

Запальвацца будуць сваім Шляхам Млечным.

 

І ў сіле жыцця «даўгавечнага» плод,

Няхутка, здаецца, паспее пад сонцам,

О колькі запаліцца зорачак-год!

Падумаеш мера — сусвету бясконцасць!

 

Ах, як жа ён высах, маленства выток,

А плынь «даўгалецця» кіруецца ў Лету.

Адчуўшы, што наша жыццё — толькі крок,

Вастрэй адчуваеш бясконцасць сусвету.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.