epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бяссілле

Гняце бяссілле, Божа,

Жыць невыносна з ім —

Мая бездапаможнасць

Дапамагчы другім.

 

Канае свет вялікі,

Я бачу ў ім найперш

Гаротнікаў без ліку.

Пакутнікаў не менш.

 

Ды што з таго, што бачу,

Што боль чужы прыму?

Я свет не перайначу,

Аддам хоць без астачы

Сваё жыццё яму.

 

І гэтае бяссілле

Гняце, нявечыць, гне.

Мне падсякае крылле

І раніць сэрца мне.

11.XII.2020



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.