epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бязгучны баль

Жыццё з давён-даўна — то дні, то ночы,

То ночы, дні, то вечнасці сцяна.

Мы, ўсе жывыя, ў будучыню крочым,

У светлую ідзём, а дзе яна?

 

Яна — праз век і заўтра — не далёка,

Яна, нібыта ў сне бязгучны баль.

Зірнуць бы на яе адным хоць вокам,

Яна ж — недасягальная, на жаль.

 

За тое, што жыву, я Богу дзячу,

І ўсё ж сціраю кроплю са шчакі.

Я будучыню так і не пабачу,

Бо для жывога «сёння» — на вякі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.