epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бязмежная, ды залежная

Памяць —

Яна бязмежная,

Памяць —

Яна бяздонная,

Памяць ад часу залежная,

Як стужка магнітафонная.

 

З часам —

Штосьці сціраецца.

З часам —

Штось размагніціцца.

Многае з часам губляецца

Ці непатрэбным лічыцца.

 

Памяць нам —

Не спадарожніца,

Лішняя —

Лічаць многія.

Тут ужо бездапаможныя

Й лічбавыя тэхналогіі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.