epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Белая варона

Шчаслівы я! — чуваць ад веку ў век.

І чутна гэта і ў жыцці сучасным.

Ці ж можа быць шчаслівым чалавек,

Калі ёсць недзе хоць адзін няшчасны?

 

Няшчасны я даўно, з усіх бакоў,

Жыву імгненным шчасцем палахлівым.

Я страціў блізкіх, пахаваў бацькоў,

Я — намінант... Ці ж можна быць шчаслівым?

 

Імгненні шчасця тояць свой сакрэт,

Гады жыцця ім людзі прысвячаюць.

Ледзь паспяваюць ім зірнуць услед,

Яны, як знічкі — бліснуць і згасаюць.

 

Шчаслівых шмат і я іх не суджу,

Я паміж імі — белая варона.

Я на жыццё складанае гляджу

Праз шчасце і няшчасце — улюбёна.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.