epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Белапеннае мора

Белапеннае мора, рамонкавы цуд,

Як жывыя, гайдаюцца хвалі

Хто ж вас, краскі-рамоначкі, высеіў тут,

Забяліў вамі посныя далі?

 

Гэта ж трэба сабрацца такой табалой,

Каб разбегчыся, закарагодзіць.

Вы ля хаты маёй, на Радзіме малой,

Найвялікшае дзіва ў прыродзе.

 

Белай марай жыве, як і я, родны кут,

Нашу повязь душой адчуваю.

Колькі «любіць — не любіць»

Ў рамоначках тут!

Але як не любіць родны краю?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.