epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларусь-матуля

Беларусы-браткі,

Землякі-браточкі,

Ад адной мы маткі —

І сыны, і дочкі.

 

Ад зямелькі-маці

Карані і лёсы.

Толькі ў роднай хаце

Нашай долі кросны.

 

Вытчам з мовы святы,

Закірмашым імі.

Працу ўславім свята

Сэрцамі сваімі.

 

Беларусь-матуля,

Будзь пад сонцам вечна!

Мы цябе атулім

Шчырасцю сардэчна.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.