epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларусь-радзіма

Дарога вынырнула з лесу,

І сэрца ёкнула, і — ах!

Бязмежнасцю спраўляе месу

Ў блакіт апрáнуты абсяг.

 

Што за мясцовасць?

За абшары?

За край ледзь вока дастае,

Нібы няздзейсненая мара

Пяшчоціць крылы тут свае.

 

Наперадзе

І за плячыма —

Для сэрца цуд,

Для вока — рай.

Дык гэта ж — Беларусь-радзіма!

Дык гэта ж — мой

Лагойскі край!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.