epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларусь пачынаецца тут

Тут жыццё распачаў сваё я,

Сэрцу родны, карпілаўскі кут.

Беларусь дарагая мая

Для мяне пачынаецца тут.

 

Тут нябёсаў бяздонная сінь,

Тут лясы, як нідзе, і палі.

Я ішоў да жыццёвых вяршынь

З бласлаўлення Лагойскай зямлі.

 

У напрузе трымаў кожны год —

Мусіў часам я йсці напралом.

А наперадзе сонечны ўсход

І да новай вяршыні пад’ём.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.