epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларусачка

Блакітная спадніца,

боты, хустачка,

Прыветлівасць струменіцца з вачэй —

Ідзе на ферму

ранкам беларусачка,

Спяшаецца даіць кароў хутчэй

 

Яна даільных апаратаў лінію

Уключыць па-майстэрску,

са смяшком.

Кароўкі са сваёю гаспадыняю

Дзяліцца рады

цёплым малаком.

 

Хоць праца беларусачкі нябачная

Для гараджан —

у тым няма бяды.

Яны ухваляць:

— Ах, якое смачнае

У нашых крамах

малачко заўжды!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.