epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларускія жанчыны

Жанчыны...

Беларускія жанчыны,

Святыя дочкі

матухны-зямлі.

У вас і ў Беларусі —

лёс адзіны,

Адны дарогі

па жыцці вялі.

 

І кожная з вас

несла прынародна

Свой крыж пакутаў,

святаў, перамог.

Жылі ў мінулым вы,

і сёння — годна,

Вы — лепшыя у свеце!

Бачыць Бог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.