epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беларусы-братачкі

Беларусы-братачкі! Куды ж мы падзеліся?

Словам рускамоўным за жыццё аб’еліся.

Песня-калыханачка — залацінка матчына

Згублена-разгублена, як выснова-спадчына.

Ад смуродных заклікаў многа нас учадзела,

Частка — можа, й верыла,

частка — проста здрадзіла.

А надвор’е зноў у нас змрочнае, халоднае

Над табой, адзіная Бацькаўшчына родная.

 

Доўга зневажалася годнасць чалавечая,

І душа забруджана наша, а не нечая.

Мы для ўзлёту новага сёння нарадзіліся:

Хопіць — насхіляліся!

Хопіць — нагадзіліся!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.