epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бераг жыцця дарагі

Я тут, на Лагойшчыне, дыхаю вольна,

Тут бераг жыцця дарагі —

Зямля мая родная, лес навакольны,

Крынічкі, палі і лугі.

 

Трымаеце вы маё сэрца ў палоне,

Таму не разлучыць нас час.

I хоць пабялілі гады мне ўжо скроні,

Я й сёння цягнуся да вас.

 

Без вас я змарнею, без вас я не здольны

Душу ўратаваць ад тугі,

Зямля мая родная, лес навакольны,

Крынічкі, палі і лугі.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.