epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Беражыце сям’ю

Беражыце любоў — гэты цуд-пачуццё,

Не ганіце яе, як нязванную госцю.

Пранясіце любоў праз гады, праз жыццё

І не дайце расстацца душы з маладосцю.

 

Разам — лепей спяваць, побач — лепей ісці,

Дапаможа любоў шлях любы нам адолець.

Можна штосьці згубіць і знайсці у жыцці,

А любоў, калі згубіш,— не знойдзеш ніколі.

 

Скіньце клопатаў маску, кіньце крыўду сваю,

І адзін аднаму аб галоўным скажыце...

Беражыце сям’ю, беражыце сям’ю,

Беражыце сям’ю, беражыце.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.