epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Без астатку

Каб штосьці даць —

патрэбна штосьці мець.

Вось запавет,

найпершы для паэта.

Бо нават птушачка

не будзе пець

«З пустой душы» —

і трэба помніць гэта.

 

Але і тут

галоўны ёсць сакрэт,

Разгадка, што заўсёды хвалявала.

І трэба творцу

помніць запавет:

«Каб штосьці даць...»

Не! «Штосьці» — гэта мала.

 

Калі сябе аддаць —

аддаць ўсяго,

Калі душу у вершах —

без астатку.

Паэт жыве і піша для таго,

Каб ўсё аддаўшы —

пачынаць спачатку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.