epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Без дазволу

Не спытаўшыся майго дазволу,

І, не зазірнуўшы мне у вочы,

Безупынку гнулі мяне долу

Год за годам і за днямі ночы.

 

Без дазволу, без канца, без меры,

У часы будзённыя і ў святы,

Лезла праз зачыненыя дзверы,

Ціснулася гора ў маю хату.

 

Ой, як хістка і непрадказальна,

Бездань перашкод прайсці па кладцы.

Я ў святле надзеі ратавальнай

Без дазволу буду жыць, змагацца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.