epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Без яе нецікава

Хваробы, нядоля сляпая,

Трагедыі, як абавязкі...

А як у жыцці не хапае —

О не! He багацця, а казкі.

 

Вядома — жыцця заканчэнне,

Як ноч — адгуло, адзвінела:

Душы аслабелай мучэнне,

Цяжар аслабелага цела.

 

А казкі!.. Фінал казкі кожнай

He чорны, а ў ззянні ружовым,

Дзе робіцца бедны заможным,

Дзе робіцца хворы здаровым.

 

Я б кожнага казачнай сілай

Пазбавіў ад долі няшчаснай.

Паўсюдна б раззеўрыў магілы,

Вярнуў бы памершых заўчасна.

 

Цень жудасны войнаў знішчальных

Ніколі б над светам не лётаў.

He слалі б лістоў пахавальных,

Hі ўдоў не было б, ні сіротаў.

 

Жыццё — без крыві, без хваробаў —

Усцешцеся — маеце права!..

Пражыць я без казкі папробваў —

І што?.. Без яе нецікава.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.