epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Без падтрымкі

«Падтрымліваць таленавітых трэба,

Бяздарныя праб’юцца самі ўсе...»

 

Высакародныя намеры.

Я — за!

За таленты ва ўсім!

Жыву я з гэтым, поўны веры,

Што дапамога будзе ім.

 

Так яно й ёсць!

За свае справы,

Таленавітыя ўвесь час,

Падтрымку маюць ад дзяржавы,

Пашану шчырую ад нас...

 

Ёсць, пэўна, людзі-невідзімкі,

Як непачуты ёсць матыў.

Я ж без ніякае падтрымкі,

Без званняў розных штось зрабіў.

 

Жыву я без надзеяў марных,

Бо вунь ён, зеўрыць хуткі дол.

Няўжо калісьці да бяздарных

Мяне далучыць пратакол?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.