epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Безгаловіца

Мацюком хачу накрыцца,

Слоўмі некультурнымі:

— Век вучыліся, як быццам —

Паміраем дурнямі.

 

Калі дорым чорту душы,

Што ж за нас памоліцца?..

Што за вочы? Што за вушы?

Што за безгаловіца?

 

На другіх ківаць навошта?

Мы — жыцця аратыя.

Наша «я» такога кошту —

Самі вінаватыя.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.