epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Безгустоўнасць

З сучаснасцю сустрэцца —

як з нудой.

І што гэта за мода у народа?

То лысыя вакол, то з барадой,

Хаця й не выйшлі з маладога года.

 

І гэта ўсё — хлапцы-маладзюкі,

Аднолькавыя, хоць кладзі ў абойму

А вось ідуць дзяўчаты і жанкі,

Яны сябе «ўпрыгожваюць» па-свойму.

 

Ніколечкі я тут не перагну,

Калі скажу, што гэтыя «венеры»,

Якіх мы сёння бачым — праз адну,

Мяняюць знешні выгляд свой без меры.

 

Пампуюць губы — Божа барані,

Таўсцючыя, як мячык для футбола.

А грудзі напампоўваюць! Парні —

І толькі пшык, як спушчанае кола.

 

Ды з імі ж быць агідна за сталом,

Настолькі ўсё ненатуральна, нудна.

Эх, вымесці бы гэта памялом

На сметнік безгустоўнасці —

Прылюдна!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.