epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Безкампраміснаць

Не можа быць нейтральнай паласы,

Дзе супраць догмы выступае існасць.

Супрацьстаянне іх —

На ўсе часы.

Супрацьстаянне іх —

Безкампраміснасць.

 

Вось так і сэрца

творчасцю гарыць

Насуперак нятворчаму зацьменню.

Й бяскрылы чалавек супрацьстаіць

Ад веку ў век

Зямному прыцягненню.

 

Ад веку ў век —

На працягý жыцця,

Святая памяць —

у баі суровым.

І б’ецца памяць супраць забыцця

Дакументальным сродкам,

Бронзай,

Словам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.