epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Біятокі часу

Паказваюць падзеі нораў свой,

Душу сціскае стынь жыцця сляпая.

У надыйшоўшай старасці маёй

Мне старасці спакойнай не хапае.

 

Не толькі мне спакою не стае,

Але й прысеўшай побач вернай Музе.

Каб толькі дні, дык нават сны мае

Няспынна адпачынак мой валтузяць.

 

І ўсё ж я не магу жыццю свайму

За рытм шалёны прад’явіць папрокі.

Ўсё гэта адбываецца таму,

Што сэрца ловіць часу біятокі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.